Разбуры турмы муры
[00:04.73] Ён быў натхнёны і малады,
[00:07.79] Іх незлічона было.
[00:12.03] Ён на плошчы вёў гарады
[00:15.54] З песняй, што блізка святло.
[00:18.31] І запальвалі свечкі яму,
[00:21.30] Плыў па-над плошчаю дым.
[00:25.30] Ён спяваў: зруйнуем турму!
[00:29.28] Яны спявалі за ім:
[00:32.04] Разбуры турмы муры!
[00:36.29] Прагнеш свабоды-то бяры!
[00:40.54] Мур хутка рухне, рухне, рухне — І пахавае свет стары!
[00:46.29] Ведалі словы напамяць — і спеў
[01:04.06] Неслі па вуліцах так,
[01:08.54] Што кроў кіпела і гнеў кіпеў,
[01:11.54] І сэрцы стукалі ў такт.
[01:17.05] Білі ў сто тысяч далоняў — і рытм
[01:19.28] Ворагаў біў напавал.
[01:22.30] Ішлі на муры ва ўсім свеце старым…
[01:26.29] А ён усё граў і спяваў.
[01:29.05] Разбуры турмы муры!
[01:33.29] Прагнеш свабоды-то бяры!
[01:36.79] Мур хутка рухне, рухне, рухне — І пахавае свет стары!
[01:57.54] Так паўстаў шматтысячны рух,
[02:35.79] Воінаў цэлая раць,
[02:36.55] Можна помнікі зносіць і брук
[02:37.31] На камяні разбіраць.
[02:38.04] Кожны адчуў — прыйшоў яго час
[02:38.55] Сілы аддаць барацьбе:
[02:50.04] Хто не з намі — той супраць нас!..
[02:50.80] Спявак быў сам па сабе.
[02:51.29] Глядзеў, як шчыльныя рады
[02:52.04] З ягонай песняю ідуць,
[02:52.54] А песня глухне, глухне, глухне…
[02:53.30] А муры растуць, растуць…
